Загадкi блiзнят


Вакол тэмы блiзнят у навуковым свеце пануе ажыятаж.

Яны усё больш i больш прыцягваюць увагу вучоных самых розных спецыяльнасцей: медыкау, бiёлагау, ncixoлaray, дэмографау i г.д. У аснове гэтага iнтарэсу ляжаць аб’ектыуныя прычыны: у ЗША, напрыклад, за апошнiя 20 гадоу доля двайняшак, што з’яуляюцца на свет, павялiчылася у два разы у працэнтах да агульнай колькасцi родау, а трайняшак — нават у сем разоу. Цяпер у гэтай краше на кожныя 100 народжаных дзяцей прыпадае ужо 11 блiзнят!

У Германii у 1995 годзе нарадзiлiся 20 тысяч блiзнят, што на трэць больш, чым пятнаццаць гадоу назад. Рэзкi уздым ix нараджальнасцi адзначаецца i у большасцi iншых развiтых краiн.

На думку эксперта па блiзнятах доктара медыцыны Курта Гехера з Гамбургскага yнiвepciтэта, icнуюць тры асноуныя прычыны «буму блiзнят».

Па-першае, многiя жанчыны пачалi нараджаць дзяцей у познiм узросце, калi магчымасць зачацця блiзнят намнога вышэйшая па фiзiялагiчных прычынах.

Па-другое, з сярэдзiны 80-х гадоу атрымала распаусюджанне практыка лячэння жаночай бясплоднасцi гарманальнымi прэпаратамi. Такое лячэнне спрыяе выспяванню большай колькасцi яйцаклетак i павышае шанс ix адначасовага апладнення.

Па-трэцяе, кaлi не дапамагае i гарманальная тэрапiя, прымяняюць розныя мадыфiкацьн «моднага» цяпер метаду штучнага апладнення. Звычайна «у прабiрцы» апладняюцца некалью яйцаклетак, i потым у матку уводзяцца 2—3 зародкi — «з запасам». 3-за гэтага верагоднасцi «перабору» пры штучным апладненнi намнога вышэйшая, чым пры натуральным. Высветлiлася, што толькi нязначная частка мнагаплодных цяжарнасцяу заканчваецца нараджэннем блiзнят! «Губляючы» адзiн з зародкау, жанчына часта зауважае толькi невялiкае кровацячэнне, Kaлi наогул нешта зауважае.

У гэтым плане вельмi паказальнае даследаванне амерыканскiх вучоных, якiя правялi стараннае абследванне 325 жанчын, спачатку цяжарных блiзнятамi. Толькi 61 цяжарнасць (менш за 20 працэнтау) скончылася нараджэннем блiзнят, у 125 выпадках нарадзiлiся звычайныя «адиночкi», а у 139 жанчын адбылicя выкiдышы.

Дауно вядома, што у блiзнят часцей узнкаюць розныя дэфекты, неспрыяльныя спантанныя мутацыi i сардэчна-сасудзiстыя ускладненнi у перыяд цяжарнасцi. Развiццё ва умовах павышанай небяспекi абумоулiвае i вялiкую рызку гiбелi ix эмбрыёнау.

Kipayнiк Цэнтра па вывучэнню блiзнят пры Калiфарнiйскiм унiверсiцеце (ЗША), прафесар Нэна Сiгал упэунена, то той, хто губляе свае блiзнё, пакутвае ад гэтага мацней, чым ад страты любога iншаra сваяка. Прычым у таго, хто застаецца жывым, амаль немiнуча узнiкае разбуральнае для пciхiкi глыбокае пачуццё вiны.

Можа здацца неверагодным, але пачуццё вiны фармiруецца i у тых дзяцей, якiя страцiлi свайго «напарнiка» на стадыi зародку. Гэта сцвярджае не пicьменнiк-фантаст, а вядомы вучоны, дырэктар Фонду вывучэння множных нараджэнняу у Лондане (Вялiкабрытанiя), доктар медыцыны Элiзабет Брайан, якая заснавала арганiзацыю, што дапамагае блiзнятам, якiя засталiся у адзiноце, пераадольваць душэуныя пакуты.

Элiзабет Брайан давялося мець справу i з людзьмi, якiя, ужо будучы дарослымi, даведвалiся, што у чэраве мацi яны былi не адны. Даследчыцу заусёды уражвала тыповасць рэакцыi адзiночак-блiзнят на гэтае адкрыццё: «Яны успрымалi нечаканае паведамленне з вялiзнай палёгкай. Упершыню яны усведамлялi, чаму усё жыццё ix праследуе няяснае пачуццё вiны i невытлумачанае адчуванне страты».
Магчыма, некаторые блiзняты-адзiночкi могуць пакутаваць душэунымi расстройствамi i па зyciм iншых прычынах. Прафесар Чарльз Боклiдж, даследчык блiзнят з Каралiнскага yнiвepciтэта (ЗША), мяркуе, што вельмi многiя з нас нiколi не бачылicя са cвaiм блiзнём i у той жа час нiколi з iм… не расставалiся. Вучоны лiчыць, што некаторыя людзi, народжаныя адзiночкамi, носяць блiзнё у cвaiм целе! Два чалавекi злiты у аднымi

Нiчога незвычайнага, з пункту погляду бiялогii, у гэтым меркаваннi няма: у доследах на жывёлах неаднаразова адзначалiся выпадкi злiцця двух зародкау у адзiн. Прафесар упэунены, што такое зyciм магчыма i у людзей, асаблiва у аднаяйцавых блiзнят, якiя генетычна адзiн ад аднаго амаль не адрознiваюцца.

Як гэта можа адбыцца на псiхiцы народжанага «двайнога адзiночкi»? Цi не з’яуляецца развiццё душэунай хваробы — так званага раздваення асобы — аддаленым рэхам злiцця эмбрыёнау, што некалi адбылося? Пакуль гэта толькi гiпотэза…

Шмат таямнiчага звязана i з «падабенствам» блiзнят. Бо нават аднаяйцавыя блiзняты падобныя толькi да пэунай ступeнi. Пабочным яны здаюцца «зусiм аднолькавымi», а блiзкiя ix даволi легка адрознiваюць. Але нярэдка адрознiваюць толькi у тым выпадку, калi не глядзяць на ix у люстэрка i на фота, надрукаванае з адваротнага боку негатыву.

Справа у тым, што у кожнай чацвёртай пары аднаяйцавых блiзнят выразна выявлена люстэркавая ciметрыя. Гэты феномен вельмi наглядны, калi адзiн з ix — ляуша, a дpyгi — прауша i пры сiметрычным размяшчэннi радзiмак на целах.

Вядомы iтальянскi вучоны Луiджы Геда з таго факта, што сярод блiзнят намнога больш ляушоу, чым сярод адзiночак, робiць вывад, што леварукасць, як адна з праяу люстэркавай ciметрьн, можа узнiкаць толькi у вынiку мнагаплоднай цяжарнасцi. Таму, на думку вучонага, кожны ляуша з’яуляецца адным з выжыушых блiзнятi.

Для псiхолагау блiзняты — шырокi аб’ект вывучэння, якi дазваляе прыузняць заслону над мнoгiмi тайнамi чалавечай пciхiкi. Адна з такiх тайнау: што галоунае у асобе чалавека — прыроджанае цi набытае? Хто не задавау сабе пытанне: такiм я нарадзiуся цi такiм мяне зpaбiлi абставiны?

Амерыканскi спецыялiст па параунаучай генетыцы Томас Боухард яшчэ у 1979 годзе даведауся пра сустрэчу амаль праз 40 гадоу раздзеленых у дзяцiнстве блiзнят Джыма Левi i Джыма Шпрынгера.

«Браты Джымi» не толькi аднолькава выглядалi. Аказалася, што абодва былi два разы жанатыя, прычым у абодвух першую жонку звалi Лiнда, а другую — Бецi. Caмым першым сынам абодва браты таксама далi аднолькавае iмя — Алан. Свой сямейны адпачынак браты заусёды iмкнулicя правесцi на узбярэжжы Фларыды, i абодва працавалi палiцэйскiмi, маючы аднолькавае званне.

Гэты казус так заiтрыгавау вучонага, што неузабаве ён арганiзавау Цэнтр даследавання блiзнят пры Мiнесоцкiм унiверсiцэце. Да таго часу у ЗША было вядома ужо 19 выпадкау, калi блiзняты знаходзiлi адзiн аднаго праз доугiя гады пасля расстання па якiх-небудзь прычынах у дзiцячым узросце. ‘

3 часам Томас Боухард адшукау яшчэ больш 50 такiх пар, якiх ён са cвaiмi супрацоужкамi скрупулёзна вывучыу ва ycix магчымых аспектах. Неверагодных супадзенняу аказалася даволi шмат, каб можна было лiчыць ix выпадковымi.

Напрыклад, блiзняты Дафнi Гудшып i Барбара Герберт на першую сустрэчу праз 39 гадоу пасля расстання прыйшлi апранутыя у аднолькавыя сукенкi бёжавага колеру i аксамiтавыя жакеты. Высветлiлася, што абедзьве у 15-гадовым узросце падалi з лесвiцы i атрымалi пры гэтым пераломы касцей, абедзьве у 16 гадоу пазнаёмiлiся са cвaiмi будучымi мужамi, у абедзвюх спачатку быу выкiдыш, а потым абедзьве паслядоуна нарадзiлi па дачцэ i па два сыны, абедзьве былi незвычайна вясёлага характару, што вылучала ix з акружаючых.

У навуковым амерыканском чacoпice «Сайенс» Боухард наступным чынам рэзюмуе выiнiкi cвaix даследаванняу: «Мы павiнны прызнаць, што культурны i выхаваучы уплыу грамадства, уключаючы бацькоускi, намнога менш дзейсна адбiваецца на дзецях, чым дагэтуль лiчылася».

Многiя жшыя даследчыкi блiзнят робяць аналагiчныя вывады, хоць i абгаворваюць, што гены не напрамую фармiруюць асобу, а толью вызначаюць стратэгiю, з дапамогай якой чалавек адаптуецца да патрабаванняу навакольнага сацыяльнага асяроддзя.

Што ж выiнiкae у канчатковым выiнiкy з даследаванняу замежных вучоных? Няужо толькi тое, што свабода выбару i права на iндывiдуальнасць — толью хiмеры, якiя бясследна знiкаюць пры самым нязначным «вокрыку» спадчыннасщ? Канешне, можна зрабiць i такi сумны вывад…

Але можна i другi! Бо кожны прыклад уразлiвага падабенства пciхiчныx праяу аднайяцавых блiзнят, якiя выраслi у розных умовах, ciмвалiзуе трыумф iндывiдуальнасцi — перамогу нашай генетычна закладзенай рашучасцi стаць менавiта тымi, кiм мы павiнны стаць, нягледзячы нi на што i насуперак усяму!

«АиФ-Здоровье».
г. «Звязда» 02.08.1997 с.7


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.